BE RU EN

Лукашэнка ўчыніў траспартны калапс у Сочы

  • 12.02.2013, 12:24

Затор, выкліканы перакрыццем дарогі з нагоды прыезду дыктатара ў Сочы, расцягнуўся на 20 кіламетраў.

Пра гэта паведамляе мясцовае інфармацыйнае агенцтва «Сочы-24».

Як адзначае агенцтва, з раніцы 12 лютага на рэдакцыю абрынуўся шквал скаргаў на гіганцкі аўтамабільны затор. У ім на 2-4 гадзіны затрымаліся турысты і супрацоўнікі кампаній, размешчаных у Чырвонай Паляне і Эста-Садаке.

Нагадаем, што Лукашэнка прыбыў у Сочы па запрашэнні Уладзіміра Пуціна. Плануецца, што Лукашэнка агледзіць «спартыўныя і іншыя аб'екты інфраструктуры, наведае міжнародныя спаборніцтвы, правядзе шэраг працоўных сустрэч у Сочы». Там жа дыктатар правядзе і кароткачасовы адпачынак.

Апошнія навіны