Ланская адмовілася ад песні Кіркорава на «Еўрабачанні»?
- 13.02.2013, 11:01
Філіп Кіркораў напісаў песню «The story of love», якую хацеў прапанаваць беларусцы Алене Ланской.
Як інфармуе сайт heat.ru, Філіп Кіркораў ўступіў у перамовы з прадзюсарамі спявачкі і адправіў песню ў беларускі аргкамітэт «Еўрабачання» напярэдадні Новага года.
Аднак пытанне аб удзеле Кіркорава ў беларускім выступленні на «Еўрабачанні» застаецца адкрытым. Паведамляецца, што Ланская на днях запісала ў Лондане тры песні для конкурсу: «Rhythm of love», «Soleo» і «Kiss me». Песні Кіркорава сярод трэкаў, падрыхтаваных спявачкай, няма.
У атачэнні выканаўцы кажуць, што Ланская палічыла песню Кіркорава занадта «мужчынскай». Адной з магчымых прычын адмовы ад «паслуг» Кіркорава таксама называюць і немалы кошт яго прадзюсерскай дапамогі. Па чутках, у свой час удзел расейскага поп-караля ў прадзюсаванні Анжалікі Агурбаш каштаваў яе мужу-алігарху амаль пяць мільёнаў даляраў.