Лукашэнка ўпаў з гары ў Сочы
- 14.02.2013, 8:45
Гэта адбылося, калі беларускі кіраўнік катаўся на лыжах.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ўжо два дні знаходзіцца ў Сочы. Па афіцыйных паведамленнях, ён адправіўся туды з рабочым візітам да Уладзіміра Пуціна. Сустрэч з расейскім прэзідэнтам пакуль не было, затое беларускае тэлебачанне паказала, як адпачывае дыктатар. Аказалася, што пакуль «працоўны візіт» уключае ў сябе гульню ў хакей і катанне на лыжах.
Пры гэтым, у сюжэт афіцыйнага тэлеканала СТВ нечакана ўвайшлі кадры падзення Лукашэнкі з гары падчас спуску. Магчыма, іх зняў малодшы сын беларускага кіраўніка: ён катаецца ў шлеме, да якога прымацаваная відэакамера.
Звычайна беларускае тэлебачанне імкнецца пазбегнуць паказу падобных кадраў.