Фільм «Жыве Беларусь» - у польскіх кінатэатрах
- 14.02.2013, 17:43
З 19 красавіка ў кінатэатрах на тэрыторыі ўсёй Польшчы можна будзе ўбачыць фільм «Жыве Беларусь».
Гэта першы мастацкі фільм пра беларускі Супраціў. У ім прадстаўленыя лёсы маладых беларусаў, якія змагаюцца з дыктатурай, і ў той жа час спрабуюць жыць нармальна, піша партал Kresy24.pl (пераклад - charter97.org).
«Жыве Беларусь!» здымаўся ў лістападзе-снежні 2011 года ў Польшчы. Трэйлер фільма быў паказаны на Берлінскім кінафестывалі вясной 2012 года, а прэм'ерны паказ адбыўся на фестывалі ў Канах.
Рэжысёр фільма - паляк Кшыштаф Лукашэвіч. Сцэнарысты - беларускі журналіст і актывіст Франак Вячорка і Кшыштаф Лукашэвіч.
Галоўную ролю - рок-музыкі Мірона Захаркі - выканаў беларускі музыка Зміцер (Вінцэнт) Папко. Фільм заснаваны на рэальных падзеях і сабраў у сабе гісторыі і лёсы многіх беларусаў, якія прайшлі і працягваюць праходзіць праз рэпрэсіі ў Беларусі.