Лукашэнка баіцца штурму рэзідэнцыі
- 19.02.2013, 9:59
Беларусь закупіла ў Ізраіля супрацьтаранныя блакіратары для рэзідэнцыі кіраўніка.
Пра гэта піша газета «Известия».
Расейская федэральная служба аховы набывае ў Ізраілі некалькі камплектаў супрацьтаранных дарожных блакіратараў для ўстаноўкі каля будынкаў дзяржустаноў, бяспека якіх забяспечваецца ФСО. Агульны кошт заказу - больш за 74 млн рублёў.
Блакіратары - гэта сталёвыя высоўныя слупы. Час уздыму з-пад дарожнага пакрыцця складае максімум 5 с. Задача блакатараў - спыніць машыну з тэрарыстамі або выбухоўкай да ўезду на тэрыторыю ахоўнага аб'екта. Усяго два такіх слупа спыняюць сярэдні грузавік, які рухаецца да аб'екта аховы на хуткасці ад 45 да 75 км/г. Часцей за ўсё блакіратары знаходзяцца пад зямлёй, каб не перашкаджаць праезду службовага транспарту.
- Ізраіль вядомы сваім вопытам у распрацоўцы абсталявання антытэрарыстычнага прызначэння, тут гэта абсталяванне мы ўжо дапрацоўваем зыходзячы з кліматычных умоў і пажаданняў заказчыка, - растлумачылі «Известиям» у кампаніі «ВСТ-Спецтэхніка».
Плануецца, што новыя блакіратары будуць мантавацца на аб'ектах да канца года.
- Закупка камплектаў на 2013-ы год - планавая. На якіх аб'ектах блакіратары будуць устаноўленыя, мы не выдаем, але ўсе гэта ўбачаць, калі абсталяванне будзе ўстаноўлена, - адзначае прадстаўнік ФСО Сяргей Дзевятаў.
У Маскве блакіратарамі абсталяваны Крэмль, Дзяржаўная дума, Дом урада. У Падмаскоўі рэзідэнцыя прэм'ер-міністра ў Горках, дзяржаўныя лецішчы «Зубалава» і «Барвіха-4». У Санкт-Пецярбургу - Таўрычны палац, дзе зараз размяшчаецца штаб-кватэра Міжпарламенцкай асамблеі краін СНД. У Сочы абарона ад тэрарыстаў усталяваная на ўездзе ў прэзідэнцкую рэзідэнцыю «Бачараў Ручай». Такія ж блакіратары закуплялі і для рэзідэнцыі беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі.