BE RU EN

Палітвязня Васьковіча трымаюць у ізаляцыі

  • 19.02.2013, 16:57

Ад Яўгена Васьковіча больш за месяц няма лістоў.

Пра гэта сайту charter97.org распавяла Тамара Васьковіч, бабуля палітзняволенага актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўгена Васьковіча.

«Вось ужо другі месяц я нічога не ведаю пра лёс свайго ўнука. Ніякіх лістоў ад яго не прыходзіла. Маці і цётка Яўгена таксама не атрымлівалі вестак», - адзначыла бабуля палітвязня.

Нагадаем, Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. У верасні мінулага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю пасля таго, як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка адмаўляюцца пісаць такое прашэнне.

Апошнія навіны