BE RU EN

Андрэй Суздальцаў: Лукашэнка ездзіў у Сочы за грашыма

  • 20.02.2013, 17:32

У Маскве ведаюць, што беларускага дыктатара на сустрэчах з Пуціным цікавяць толькі грошы.

Такім чынам расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў пракаментаваў сайту charter97.org сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным, якая не адбылася ў Сочы.

«Кіраўніцтва Расеі выдатна разумее, што інтарэсам беларускага кіраўніка на сустрэчах з Пуціным з'яўляюцца выключна грошы», - заявіў палітолаг.

«Калі Менск зацікаўлены ў атрыманні чарговага крэдыту, то Масква ў сваю чаргу заклапочаная выкананнем беларускім бокам абавязацельстваў, якія ён узяў на сябе, уступіўшы ў Мытны саюз і ЕўрАзЭС. Беларусь атрымала вялізныя авансы ў выглядзе льготных коштаў на нафту, доступу на ўнутраныя расейскія рынкі і зняцце абмежавання на пастаўкі», - адзначыў Андрэй Суздальцаў.

Эксперт таксама дадаў, што Беларусь у рамках ЕўрАзЭС спрабуе дыктаваць паўсавецкія ўмовы, павышаючы мытныя пошліны на некаторыя тавары.

«З уступленнем беларускай дзяржавы ў Мытны саюз «адкрылася» заходняя мяжа, якая стала для Расеі прапускным пунктам кантрабанды. Беларусь за кошт расейскага рынку спрабуе захаваць сваю прамысловасць. Пуцін і далей будзе імкнуцца прасоўваць «братэрскую дзяржаву» ў гэтым напрамку, так як гэта на дадзены момант з'яўляецца часткай стратэгіі Пуціна», - сказаў на заканчэнне Андрэй Суздальцаў.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка вярнуўся з Сочы 19 лютага, не дачакаўшыся сустрэчы з Пуціным.

Апошнія навіны