Мясніковіч «наехаў» на партнёраў па АЭП
- 21.02.2013, 17:42
Менск мае намер падняць пытанне пра недапушчальнасць прыняцця партнёрамі па АЭП рашэнняў, якія разбураюць агульны рынак, на пасяджэнні Вышэйшага Дзяржсавета «саюзнай дзяржавы».
Яго плануюць правесці 15 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу.
Пра гэта заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе Лукашэнкі па выніках сустрэчы дыктатара з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам.
«Нас вельмі непакоіць, што нашы партнёры па АЭП прымаюць у аднабаковым парадку рашэнні, якія ў прынцыпе руйнуюць агульны рынак», - сказаў кіраўнік беларускага ўрада.
Як адзначылі ў прэс-службе, гэтая тэма сярод іншых можа быць абмеркаваная на пасяджэнні Вышэйшага Дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы» 15 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу.