Пра што гаварылі Макей і Майра Мора?
- 22.02.2013, 13:39
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і кіраўнік Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Майра Мора абмеркавалі ў пятніцу ў Менску пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і ЕЗ.
Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у МЗС.
«Бакі абмяняліся думкамі аб бягучых пытаннях і перспектывах узаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕЗ, уключаючы вынікі другога раўнда нефармальных міністэрскіх дыялогаў дзяржаў-удзельніц «Усходняга партнёрства» ў Тбілісі (Грузія) 12 - 13 лютага», праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве Беларусі.
Нагадаем, паводле крыніцаў, шматлікія кантакты беларускага МЗС з дыпламатамі ЕЗ і ЗША ставяць сваёй мэтай больш хуткае вырашэнне праблемы, якая перашкаджае наладжванню чарговага раўнда дыялогу паміж дэмакратычным Захадам і апошняй дыктатурай у Еўропе, - вывядзенне кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея з-пад санкцый, т. е. выключэнне са спісу неўязных асобаў у ЕЗ.