Літоўскі палітолаг: «У выпадку з Беларуссю нават няма чаго каментаваць»
- 4.02.2013, 16:34
Пачуўшы навіну аб публікацыі дакладу МЗС Беларусі, літоўскі палітолаг Лаўрынас Кашчунас не здолеў стрымаць смеху і сказаў, што «гэта не мае патрэбу ў каментары».
«Такія рэчы каментароў не патрабуюць», - сцвярджаў ён у інтэрв'ю ru.Delfi.
З ягоных слоў, калі б гэта зрабіла расейская старана, то «яшчэ можна было б гаварыць пра спробы маргіналізацыі краін Балтыі, але ў выпадку з Беларуссю нават няма чаго каментаваць».
«Усё зразумела, гэта толькі рассмяшыла мяне, - адгукнуўся аб факце дакладу Кашчунас. - Такія грубыя ня паважлівыя ў дачыненні да Літвы заявы паказваюць, што беларускія ўлады знаходзяцца ў камуністычным, постсавецкім шлейфе, а не з'яўляюцца самастойнымі».