Асад просіцца ў Мытны саюз
- 5.02.2013, 17:36
Сірыя хоча ўступіць у Мытны саюз Расеі, Казахстана і Беларусі.
Міністр эканомікі і знешняга гандлю Сірыі Мухамад Зафер Мхабак абмеркаваў з амбасадарам Беларусі ў Дамаску Алегам Ермаловічам двухбаковыя адносіны, у прыватнасці, у сферы эканомікі і гандлю, і шляхі іх умацавання, піша «Рэгнум».
Як паведамляе сірыйскае дзяржаўнае агенцтва SANA, бакі дамовіліся аб працягненні кантактаў з мэтай выканання і актывізацыі дамоўленасцей, падпісаных дзвюма краінамі.
Сірыйскі міністр выказаў надзею на тое, што Менск падтрымае ўступленне Сірыі ў Мытны саюз.
У сваю чаргу, беларускі амбасадар адзначыў прагрэс, дасягнуты ў апошні час у сферах інвестыцый і імпартна-экспартных гандлёвых аперацый, запэўніўшы ў гатоўнасці яго краіны спрыяць падпісанню Сірыяй пагаднення аб свабодным гандлі з Мытным саюзам.