BE RU EN

Foreign Policy: Макей пераблытаў імёны і факты

  • 6.02.2013, 13:43

У дакладзе беларускага МЗС знайшлі шэраг грубых памылак.

Пра гэта піша амерыканскае выданне Foreign Policy (пераклад - charter97.org).

«Беларускі ўрад, апошні аплот аўтарытарызму ў Еўропе, які стала падвяргаецца крытыцы з боку краін Захаду і праваабарончых арганізацый, вырашыў нанесці ўдар у адказ. Ён паспрабаваў паказаць на недахопы ў захаванні правоў чалавека тым дзяржавам, якія традыцыйна пазіцыянуюцца ў якасці развітых дэмакратый. У дакладзе беларускага МЗС згадваюцца 23 краіны», - нагадвае аўтар артыкула.

Асаблівую цікавасць уяўляе раздзел, прысвечаны ЗША. У ім, акрамя некалькіх дакладных фактаў, ёсць шэраг недакладнасцяў і нават грубых памылак.

У прыватнасці, аўтар артыкула паказвае на тое, што ў дакладзе няправільна названае імя Джыл Стайн - кандыдата ў прэзідэнты ад партыі зялёных. Мала таго, яна ў дакуменце беларускага МЗС фігуруе, як мужчына.

Таксама ў дакладзе ёсць іншыя недакладнасці, якія датычацца разгляду Белым домам петыцыі за аддзяленне штата Тэхас і фільма «Нявіннасць мусульман».

У прыватнасці, з расплывістых фармулёвак справаздачы вынікае, што ўрад ЗША аплаціў паказ скандальнага фільма на пакістанскім тэлебачанні. Гэта не адпавядае рэчаіснасці, таму што былі аплачаныя рэкламныя ролікі, якія асуджаюць фільм.

Апошнія навіны