BE RU EN

У Баранавічах забаранілі мітынг да прыезду дыктатара

  • 8.02.2013, 13:36

Яго арганізатар - прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус - хацеў правесці акцыю 12 лютага.

Плануецца, што ў гэты дзень Баранавіцкае баваўнянае аб'яднанне наведае Аляксандр Лукашэнка. Мікалай Чарнавус хацеў правесці рэспубліканскі мітынг каля адміністрацыйнага будынка прадпрыемства і прыцягнуць увагу кіраўніка дзяржавы да несувымерна вялікі[ падаткаў, паведамляе «Еўрарадыё».

Але ў адказе за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Змітра Кастюкевіча паказана, што Чарнавус не можа выступаць арганізатарам масавага мерапрыемства. Прычына ў тым, што ў лістападзе мінулага года ён быў прыцягнуты да адказнасці за парушэнне правілаў правядзення такога ж мерапрыемства.

Нагадаем, што тады актывіста аштрафавалі за дабрачынны абед для бяздомных на баранавіцкім кірмашы.

Апошнія навіны