BE RU EN

Не дамовіліся

  • 12.03.2013, 10:15

У Маскве прайшла сустрэча віцэ-прэм'ераў Беларусі і Расеі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага пасольства ў Маскве.

«11 сакавіка 2013 адбылася планавая сустрэча першага намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Сямашкі і намесніка старшыні ўрада Расейскай Федэрацыі Аркадзя Дварковіча. У сустрэчы бралі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва профільных міністэрстваў і ведамстваў Беларусі.

Стораны абмеркавалі ўзаемадзеянне ў энэргетычнай сферы, перспектывы развіцця кааперацыі і супольных праектаў у прамысловасці. Таксама быў разгледжаны ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе нядаўняга візіту Аркадзя Дварковіча ў Менск», - гаворыцца ў паведамленні.

Між тым, учора крыніца ва ўрадзе Беларусі паведаміла, што галоўнай мэтай візіту афіцыйнай дэлегацыі ў Маскву з'яўляецца «падпісанне гадавога балансу на 2013 год на пастаўку 23 мільёнаў тон расейскай нафты ў нашу краіну».

Амбасада пра дамоўленасці на пастаўкі нафты нічога не паведамляе.

Нагадаем, Беларусь і Расея ў канцы 2012 года ўзгаднілі пастаўку нафты ў Беларусь у першым квартале 2013 года ў аб'ёме 5,75 мільёна тон, у тым ліку - 5,025 мільёнаў тон трубаправодным транспартам, астатняе - чыгункай. Гэты аб'ём адпавядае гадавой патрэбе Беларусі ў 23 мільёны тон, аднак беларуская старана хацела б увесь аб'ём нафты атрымаць праз трубаправодную сістэму.

Апошнія навіны