BE RU EN

У Беларусь прыбыла місія МВФ

  • 14.03.2013, 9:27

Аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду будзе працаваць у Менску з 14 па 25 сакавіка.

Місію ўзначальвае Дэвід Хофман, піша БелТА. Эксперты фонду правядуць чацвёрты постпраграмны маніторынг беларускай эканомікі пасля ажыццяўлення праграмы stand-by. Праграма была рэалізаваная ў перыяд са студзеня 2009 года па красавік 2010 года і падтрыманая крэдытам МВФ на $3,5 млрд., што дазволіла забяспечыць станоўчую дынаміку па шэрагу пазіцый у эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы Беларусі.

У рабочую праграму місіі ўваходзяць кансультацыі экспертаў фонду з урадам і Нацбанкам Беларусі па пытаннях макраэканамічнай, бюджэтнай і грашова-крэдытнай палітыкі ўладаў, а таксама па перспектывах развіцця беларускай эканомікі.

Дзейнасць МВФ у Беларусі накіраваная на супрацоўніцтва з урадам і Нацыянальным банкам пры падрыхтоўцы праграм эканамічнай палітыкі з акцэнтам на падаткова-бюджэтную і грашова-крэдытную палітыку, абменны курс і гандлёвую палітыку з мэтай дасягнення значнага эканамічнага росту, нізкай інфляцыі і ўстойлівасці плацежнага балансу.

Апошнія навіны