Ермакова: Я думаю пра дэнамінацыю
- 14.03.2013, 16:53
Кіраўнік Нацбанка лічыць мэтазгодным правядзенне дэнамінацыі ў 2014 годзе.
Кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова лічыць мэтазгодным правядзенне дэнамінацыі беларускага рубля ў 2014 годзе ў выпадку абмежавання інфляцыі ў 2013 годзе на ўзроўні прагнозных 12%.
«Я думаю пра дэнамінацыю, але пакуль інфляцыя гэта не дазваляе зрабіць. Калі ў нас атрымаецца інфляцыю ўтрымаць у гэтым годзе на ўзроўні 12%, то я лічу мэтазгодным правесці дэнамінацыю ў наступным годзе», - сказала Ермакова журналістам у чацвер у Менску, піша «Інтэрфакс».
Нагадаем, як ужо паведамлялася, Беларусь перайшла на квадрыльёны. У студзені-лістападзе 2012 года выручка прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у бягучых коштах склала 1 квадрыльён 46,6 трыльёна рублёў.