BE RU EN

«Хавер» накрыў Беларусь

  • 15.03.2013, 12:43

Сіноптыкі выдалі штармавое папярэджанне вышэйшай ступені небяспекі з-за снежнага шторму «Хавера».

І калі ў цэнтральнай частцы сталіцы ніякіх крытычных пераменаў у надвор'і пакуль не відаць, то на ўскраінах горада, у першую чаргу з заходняга яго боку, ужо цяпер можна назіраць не па-вясноваму моцную мяцеліцу, піша onliner.by.

Паводле звестак Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, чаканыя мяцеліца, вецер, наймацнейшы снег прыйдуць каля поўдня, і такое надвор'е пратрымаецца аж да суботняга вечара. ДАІ і іншыя спецслужбы звярталіся да менчукоў з просьбай адмовіцца ад паездак на аўтамабілях. З самай раніцы паездка на працу для многіх гараджан не склала практычна ніякіх цяжкасцяў. Сіноптыкі запэўніваюць, што праблемы пачнуцца пасля абеду - з тым, каб вярнуцца дадому.

Бліжэй да поўдня пачалі выяўляцца першыя прыкметы надыходзячай непагадзі. Вецер стаў парывістым, па афіцыйных дадзеных, ён даходзіць да 15 м/с. Бачнасць прыкметна пагоршылася. Праезная частка стала слізкай, у тым ліку з-за снежных заносаў.

Апошнія навіны