У Маскве забаранілі пікетаваць беларускую амбасаду
- 15.03.2013, 16:23
Улады Масквы адмовілі ў просьбе праваабарончай арганізацыі Amnesty International правясці сёння пікет перад беларускай амбасадай.
Пікет павінен быў быць прымеркаваны да першай гадавіны выканання смяротнага прысуду ў дачыненні да Уладзіслава Кавалёва і Змітра Канавалава, паведамляе «Радыё Свабода». У лістападзе 2011 года іх прысудзілі да пакарання смерцю па абвінавачванні ў падрыхтоўцы і правядзенні тэракту ў менскім метро 11 красавіка 2011 года, у выніку якога загінулі 15 чалавек і больш за 200 былі параненыя.
Amnesty International паведамляе, што ўлады расейскай сталіцы прапанавалі два альтэрнатыўных месца правядзення пікету, але арганізацыя адмовілася, паколькі яны былі далёка ад цэнтра і не мелі ніякага дачынення да тэмы акцыі.