BE RU EN

Менчукоў клічуць на суботнік у шторм

  • 15.03.2013, 16:36

Камунальныя службы Менска не спраўляюцца з расчысткай вуліц, двароў, пешаходных дарожак і прыпынкаў грамадскага транспарту, якія заносіць снегам.

Цяпер у горадзе працуюць больш 4000 дворнікаў, у самы бліжэйшы час іх колькасць будзе павялічана ў тры разы.

Пра гэта onliner.by распавяла намеснік дырэктара прадпрыемства «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» Галіна Гілевіч. Разам з тым камунальнікі просяць менчукоў аб дапамозе ў гэты няпросты час: чым больш людзей возьме ў рукі рыдлёўкі і выйдзе на двор, тым хутчэй сітуацыя нармалізуецца.

- Для расчысткі двароў ад снегу мы прыцягнем прыкладна 8000 нашых інжынерна-тэхнічных работнікаў, у абавязкі якіх не ўваходзіць уборка тэрыторыі, але без дапамогі жыхароў у гэтыя выходныя прывесці ў парадак горад будзе вельмі няпроста, - адзначыла Галіна Гілевіч. - Усіх добраахвотнікаў ЖЭСы будуць забяспечваць рыдлёўкамі.

Спецыяліст нагадала, што аўтаўладальнікі абавязаныя прыбіраць тэрыторыю ў радыусе метра каля сваіх аўтамабіляў і папрасіла не паркаваць ў бліжэйшыя дні машыны побач з пляцоўкамі для збору бытавых адходаў, бо асабісты аўтатранспарт можа абцяжарыць пад'езд смеццявозаў.

Апошнія навіны