BE RU EN

Беларускай амбасадзе ў Празе нагадалі пра забойства Канавалава і Кавалёва

  • 18.03.2013, 15:27

16 сакавіка «Асацыяцыя за мадэрнізацыю ў Чэхіі» правяла ў Празе акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

На сцяну каля ўваходу ў беларускую амбасаду ў Празе быў прылеплены плакат з фатаграфіяй расстраляных Уладзіслава Кавалёва і Змітра Канавалава з надпісам «На іх месцы ў Беларусі можа апынуцца кожны».

«Асацыяцыя за мадэрнізацыю ў Чэхіі» патрабуе неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Апошнія навіны