BE RU EN

Палітвязня Дзядка кінулі на 6 дзён у карцэр

  • 28.03.2013, 19:31

28 сакавіка Мікалая Дзядка ў магілёўскай турме наведаў адвакат.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў ягоны бацька Аляксандр Дзядок.

Прычыну змяшчэння ў карцэр адміністрацыя калоніі не называе, сцвярджаюць, што Мікалай нібыта парушаў парадак. Але ў чым канкрэтна было парушэнне, не кажуць.

Са слоў адваката, Мікалай трымаецца добра і на здароўе не скардзіцца.

Нагадаем, Мікалай Дзядок, а таксама Ігар Аліневіч і Аляксандр Францкевіч, якія праходзілі з ім у адной справе, былі асуджаныя судом Заводскага раёна Менску 27 траўня 2011 года. Ім інкрымінавалі шэраг нападаў на будынкі і падпалы, у прыватнасці правядзенне несанкцыянаванай антывайсковай акцыі каля будынку Міністэрства абароны ў 2009 годзе, закід бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі амбасады Расеі ў Мінску і будынка турмы на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе. Мікалая Дзядка прысудзілі да 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. У снежні 2012 года ён быў пераведзены ў турму № 4 Магілёва.

Апошнія навіны