BE RU EN

Незалежным журналістам забаранілі здымаць Шуневіча

  • 4.03.2013, 16:21

Фатографа «Нашай Нiвы» не пусцілі на цэрымонію ўскладання кветак да помніка супрацоўнікам міліцыі, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку.

На цэрымоніі, якая праходзіла 4 сакавіка ў Менску, прысутнічаў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.

Як паведаміў сайту charter97.org фатограф «Нашай Нiвы» Сяргей Гудзілін, людзі ў цывільным адмовіліся прапускаць яго на гэта мерапрыемства.

«Усе падыходы ахоўвалі супрацоўнікі міліцыі, ва ўсёй прэсы пыталіся адкуль яны і прапускалі. Калі спыталі ў мяне і я адказаў - спыніў чалавек у цывільным. Ён патэлефанаваў старэйшаму па званні, той загадаў не прапускаць мяне і папрасіў, каб я пачакаў», - сказаў Гудзілін.

Аказалася, што для незалежных СМІ здымка забароненая.

«Чакаў хвілін пяць, потым у рацыю таму, які мяне спыніў сказалі: «Не прапускаць. Ім здымка забароненая і хай акрэдытоўваюцца праз прэс-службу МУС», - паведаміў фатограф.

Фота: photo.bymedia.net

Апошнія навіны