Дырэктар ФК «Днепр»: Футбалісты месяцамі не атрымлівалі заробак
- 5.03.2013, 9:22
Дырэктар магілёўскага «Дняпра» Мікалай Уласенка распавёў аб цяперашнім фінансавым стане клуба.
У інтэрв'ю выданню «Прессбол» ён нагадаў аб тых цяжкасцях, якія раней перажываў клуб.
«Тыя цяжкасці ў мінулым - мы іх ужо перажылі. Гэта дзіка, калі футбалісты, трэнеры, персанал не атрымліваюць заробак месяцамі. Яго своечасовая выплата - наш абавязак і адна з галоўных задач. На мінулым тыдні мы выдалі грошы за студзень. Увесь мінулы год гульцы атрымлівалі заробак своечасова. Што тычыцца прэміяльных, то цалкам разлічыліся з тымі, хто Магілёў пакінуў. Астатнім гульцам плануем выплаціць іх да канца сакавіка», - распавёў Мікалай Уласенка.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, атрыманай ад дырэктара клуба, гадавы бюджэт «Дняпра» павінен скласці блізу 30 мільярдаў рублёў.