BE RU EN

У Менск едзе дэлегацыя БДІПЧ АБСЕ

  • 5.03.2013, 12:47

Дэлегацыя БДІПЧ АБСЕ прыбудзе ў Менск «для абмеркавання пытанняў выбарчага заканадаўства».

Як паведамляе прэс-служба «палаты прадстаўнікоў», у склад дэлегацыі БДІПЧ АБСЕ ўваходзяць старэйшы саветнік па выбарах БДІПЧ АБСЕ Таццяна Багушэвіч і дарадца па выбарах БДІПЧ АБСЕ Лусінэ Бадалян.

6 сакавіка ў Менску пройдзе сустрэча старшыні камісіі па дзяржбудаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Аляксандра Зазулі з дэлегацый БДІПЧ АБСЕ. На ёй плануецца абмеркаваць «пытанні ўдасканалення выбарчага заканадаўства Беларусі».

Апошнія навіны