BE RU EN

Леанід Заіка: Пуціну патрэбныя паклоны Лукашэнкі

  • 5.03.2013, 17:32

Пастаўкі расейскай нафты - гэта пытанне, якое вырашаецца кіраўнікамі Расеі і Беларусі ў асабістым парадку.

Такім чынам эканаміст і кіраўнік Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка пракаментаваў сайту charter97.org даручэнне Лукашэнкі прэм'ер-міністру Міхаілу Мясніковічу весці перамовы з Расеяй па пастаўках нафты на бягучы год.

«Беларускі прэм'ер паспяшаўся, сказаўшы, што мы дамовіліся пра пастаўкі нафты. Гэта пытанне, якое вырашаецца Лукашэнкам і Пуціным асабіста. Мясніковіча ў Крамлі ўспрымаюць на ўзроўні намесніка губернатара вобласці. Таму даручэнне прэм'ер-міністру «выбіваць» нафту - гэта ўсяго толькі чарговы ход дыктатара. Сам Лукашэнка не хоча прасіць і нахіляцца», - адзначыў эканаміст.

Аналітык таксама падкрэсліў, што просьбы Беларусі не будуць задаволеныя да таго часу, пакуль яна не пачне выконваць умовы Масквы.

«Нафта з'яўляецца ключом да ўтрымання ўлады ў беларускай дзяржаве. 48% ад агульнага экспарту складаюць нафтапрадукты, і гэта добры шанец зарабіць валюту і аддаць пазыкі. Будзе нафта, будуць грошы. Але ў дадзенай сітуацыі перспектыў няма.

Пуцін не будзе сустракацца з беларускім прэм'ерам. Можа быць, з ім сустрэнецца Мядзведзеў, які падорыць Мясніковічу планшэт і скажа, наколькі важныя адносіны Расеі і Беларусі. Расейскі кіраўнік чакае «чэмпіёна лыжні», таму што Пуціну патрэбныя выключна паклоны Лукашэнкі», - сказаў на заканчэнне вучоны.

Нагадаем, беларускі дыктатар даручыў кіраўніку ўрада весці перамовы з Расіей па пастаўках нафты на бягучы год. Прэм'ер-міністру даручана дамаўляцца па балансе паставак расейскай нафты ў гэтым годзе, але пакуль прадметных перамоваў па гэтым пытанні няма.

Апошнія навіны