BE RU EN

Павел Вінаградаў выйшаў на свабоду

  • 7.03.2013, 20:04

7 сакавіка а 17.30 выйшаў на волю лідар моладзевага крыла «Гавары праўду» - «Zмена» Павел Вінаградаў.

Павел Вінаградаў адбыў 7 дзён адміністрацыйнага арышту паводле выраку суда Маскоўскага раёна Менска за парушэнне ўмоў нагляду, паведамляе прэс-служба «Гавары праўду».

Сустракаць моладзевага актывіста да цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна прыйшлі ягоная жонка Святлана, сябры, актывісты кампаніі «Гавары праўду». Таксама сустрэць Вінаградава прыехаў і старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Сяргей Вазняк, адзін з лідараў кампаніі «Гавары праўду», уручыў Паўлу 7 бутэлек піва розных гатункаў на колькасці дзён арышту. Жонцы Паўла Святлане былі падораныя кветкі з нагоды Міжнароднага жаночага дня.

Апошнія навіны