Карл Більт - Андрэю Саннікаву: «Наша палітыка застаецца нязменнай»
- 10.04.2013, 17:32
Кіраўнік МЗС Швецыі і лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» абмяняліся меркаваннямі ў «Твітэры».
Нагадаем, што ўчора Карл Більт заявіў пра хуткае аднаўленне работы амбасады Швецыі ў Беларусі. Міністр замежных спраў Швецыі паведаміў пра гэта ў сваім акаўнце ў «Твітэры».
«Пасля пэўных складанасцяў мы адправім часовага паверанага кіраваць нашай амбасадай у Менску», - напісаў Карл Більт.
Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў на гэта адказаў: «Шчыра спадзяюся, што не ў шкоду прынцыпам».
Кіраўнік МЗС Швецыі адказаў беларускаму палітыку: «Вы ведаеце, што наша палітыка застаецца нязменнай. Мы будзем працягваць рашуча падтрымліваць правы чалавека таксама і ў Беларусі».