BE RU EN

Рабочыя «Завода хімічных вырабаў» скардзяцца на нізкія зарплаты

  • 11.04.2013, 10:58

Незадаволеныя ўмовамі працы, рабочыя гомельскага «Завода хімічных вырабаў» напісалі скаргу ў адміністрацыю Лукашэнкі.

Каля 50 супрацоўнікаў прадпрыемства звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай разабрацца з якасцю сыравіны, якая закупляецца заводам, умовамі працы і памерам заработнай платы, піша сайт odsgomel.org.

Мабільная група, якая прыбыла на прадпрыемства з Гомельскага гарвыканкама, выявіла шэраг парушэнняў на «Заводзе хімічных вырабаў». У іх ліку аказалася адсутнасць графіка працы і неўкамплектаванасць аптэчкі на прахадной завода.

Акрамя таго, супрацоўнікі працуюць на прадпрыемстве без рабочага адзення. Рабочыя распавялі пра тое, што выдаюцца «спяцоўкі», якія хутка прыходзяць у непрыдатнасць. Таму яны працуюць у вопратцы, прынесенай з хаты.

Таксама праверка выявіла парушэнні пажарнай бяспекі, адсутнасць замкаў на шафіках у распранальнях і Дошкі гонару.

Па словах начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага гарвыканкама Аляксандра Ключынскага, усе выяўленыя недахопы ён будзе трымаць на кантролі.

Апошнія навіны