BE RU EN

Сямашка і Дварковіч абмеркавалі продаж прадпрыемстваў

  • 12.04.2013, 18:59

Першы віцэ-прэм'ер РБ Уладзімір Сямашка правёў сёння ў Маскве перамовы з віцэ-прэм'ерам РФ Аркадзем Дварковічам, паведамляе амбасада РБ у Маскве.

Тэмай перамоваў стала рэалізацыя інтэграцыйных праектаў РБ і РФ, уключаючы зліццё МАЗа і КАМАЗа, продаж МЗКЦ, продаж кантролю ў Гродна-Азот і г.д.

Аднак амбасада РБ не ўдакладняе дэталі.

«Удзельнікі абмеркавалі ход рэалізацыі сумесных праектаў па развіцці прамысловай інтэграцыі беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў... Адзначаная пазітыўная дынаміка... Намечаныя асноўныя напрамкі далейшых дзеянняў...», - інфармуе амбасада РБ.

Апошнія навіны