BE RU EN

Рабочых «Брэстгазаапарата» адпраўляюць у вымушаныя адпачынкі

  • 15.04.2013, 13:31

З-за праблем з рэалізацыяй прадукцыі завод не будзе працаваць паўмесяца.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

«Толькі што паступіла інфармацыя, што «Брэстгазаапарат» (GEFEST) адпраўляе работнікаў у вымушаны адпачынак з 1 па 15 траўня. Гэта звязана з продажамі пліт, склады заваленыя, рэалізацыя вельмі дрэнная. Афіцыйная прычына - святы», - напісаў чытач.

У прафсаюзным камітэце завода, параіўшыся з начальствам, адмовіліся пракаментаваць гэтую інфармацыю сайту charter97.org.

Нагадаем, з пачатку 2013 года некаторыя буйныя беларускія заводы перайшлі на скарочаны працоўны тыдзень, на іншых прадпрыемствах рабочых адпраўляюць у вымушаныя адпачынкі. Гэта звязана з праблемамі рэалізацыі прадукцыі.

Апошнія навіны