BE RU EN

Сумар: затаваранасць прадпрыемстваў пагражальная

  • 22.04.2013, 18:57

Беларускія чыноўнікі прызнаюцца: прадпрыемствы працуюць са стратамі і на склад.

Затаваранасць прадукцыяй некаторых прадпрыемстваў Берасцейскай вобласці набывае пагрозлівыя памеры. Пра гэта сёння заявіў старшыня вобласці Канстанцін Сумар на пасяджэнні аблвыканкама, паведамляе БелТА.

Адной з асноўных прычын негатыўнай тэндэнцыі з'яўляецца вялікая затаваранасць складоў. З паведамлення старшыні Берасцейскага гарвыканкама Аляксандра Палышанкова, складскія запасы на Берасцейскім электрамеханічным заводзе складаюць 1137%, панчошнага камбіната - 380%, завода «Брэстсельмаш» - 320%, «Цветатрон» - 251%, «Белалка» - 120%. Нарошчванне вытворчасці ў існых варунках, на думку кіраўніка адміністрацыі горада, можа негатыўна адбіцца на фінансава-эканамічны сітуацыі прадпрыемстваў. З гэтай прычыны шмат з іх, у тым ліку «Завод Газаапарат» - адзін з найбуйнейшых падаткаплатнікаў абласнога цэнтра, вымушаныя працаваць не напоўніцу.

Спыненне працы на прадпрыемстве не выхад з сітуацыі, якая склалася, перакананы Канстанцін Сумар. «Так можна загубіць прадпрыемства. Для кожнага трэба выпрацаваць свайго роду дарожную карту, дзе будуць пакрокава прапісаныя ўсе дзеянні. Прадукцыю трэба ўмець прадаць з карысцю, пра гэта ў пасланні казаў і прэзідэнт краіны. Але перш чым рэалізаваць, трэба яе вырабіць», - адзначыў губернатар.

Прычын затаваранасці складоў некалькі: гэта і затрымкі з разлікамі за ўжо пастаўленую прадукцыю, і дэмпінгаванне канкурэнтаў. Так, у гэтым годзе продаж вырабаў Берасцейскага панчошнага камбіната ў сеткі прадпрыемстваў аблспажыўсаюза знізілася на 25%, праз сістэму Мінгандлю - на 34%. Са слоў дырэктара берасцейскай «панчошкі» Таццяны Маторын, насельніцтва аддае перавагу таннае імпартнае айчыннаму.

Баранавіцкі завод «Атлант» у першым квартале скараціў выпуск кампрэсараў на 87%, напалову ад запланаванага знізілі вытворчасць аўтаагрэгатны завод і завод станкапрыладаў, паведаміў старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі.

Апошнія навіны