«Вертыкальшчыкі» працягваюць скупляць дарагія аўто
- 30.04.2013, 9:19
KIA Sportage з'яўляецца, бадай, самым папулярным аўтамабілем у чыноўнікаў ўзроўню раённых адміністрацый.
Вось і Сенненскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў прыкупіць карэйскі красовер за 30 000 даляраў, пішуць «Народныя навіны Віцебска».
З-за нядаўняга ўказу кіраўніка, які абмежоўвае аўтамабільныя апетыты чыноўнікаў 25 000 еўра, сенненскаму кіраўніцтву прыйдзецца катацца на аўто самай сціплай камплектацыі Comfort. Затое яны ўклаліся ў суму на 1000 еўра меншую дазволенай - усё-такі «год беражлівасці» на двары.
Фінансуецца купля арыентыровачным коштам у 260 000 000 рублёў з мясцовага бюджэту. Аўтамабіль Сенненскі райвыканкам гатовы забраць самавывазам са склада пастаўшчыка.
Нагадаем, 13 красавіка ўступіў у сілу ўказ Лукашэнкі, якім забараняецца купля дарагіх службовых аўтамабіляў. Згодна з дакументам, дзяржаўныя арганізацыі могуць набываць легкавыя аўтамабілі, кошт якіх не перавышае 25 тысяч еўра.