Грандыёзны Беларуска-літоўскі форум у Клайпедзе
- 5.04.2013, 14:43
17-19 красавіка ў Літве пройдзе IX Міжнародны Беларуска-літоўскі эканамічны форум.
Удзел у ім прыме асабіста прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
Крыніца сайта charter97.org ва ўрадавых колах Літвы падала праграму мерапрыемства.
Стартуе мерапрыемства «аўтапрабегам» з Кастрычніцкай плошчы Менска да Клайпеды праз Вільню. Па дарозе дэлегаты паабедаюць у рэстаране «Старая каралеўская кібіная», у Клайпедзе паселяцца ў фешэнэбельным гатэлі «Amberton Klaipeda».
Сам форум пройдзе ў канцэртнай зале Клайпеды. З прывітальным словам выступяць прэзідэнт Канфедэрацыі прамыслоўцаў Літвы і мэр Клайпеды.
Свой даклад прадставіць прэм'ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус. Тэма яго даклада - «Рэспубліка Беларусь - найважнейшы партнёр Літоўскай Рэспублікі ў эканамічнай сферы».
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч выступіць з дакладам «Беларусь - Літва. Перспектывы эканамічнай інтэграцыі».
На форуме таксама пройдзе некалькі панэляў з абмеркаваннем таго, як яшчэ больш нарасціць тавараабарот паміж Беларуссю і Літвой.