Снапкоў і Харкавец атрымалі новыя пасады
- 7.04.2013, 12:38
Міністр фінансаў і міністр эканомікі прызначаныя намеснікамі кіраўнікоў ад Беларусі ў міжнародныя фінансавыя ўстановы.
Гэта прадугледжана ўказам Лукашэнкі № 149 ад 4 красавіка 2013 года.
У прыватнасці, у дакуменце гаворыцца аб прызначэнні Андрэя Харкаўца намеснікам кіраўніка ад Рэспублікі Беларусь Міжнародным валютным фондам, а Мікалая Снапкова - намеснікам кіраўніка ад Рэспублікі Беларусь Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця, Шматбаковым агенцтвам у гарантыях інвестыцый, Міжнароднай фінансавай карпарацыяй і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця.
Нагадаем, кіраўніком ад Беларусі Міжнародным валютным фондам у канцы ліпеня 2011 года была прызначаная старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.