Беларусаў зноў просяць папрацаваць бясплатна
- 9.04.2013, 10:19
Лукашэнка даручыў правесці 20 красавіка рэспубліканскі суботнік.
Беларускі кіраўнік даручыў ураду, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам арганізаваць правядзенне 20 красавіка рэспубліканскага суботніка на працоўных месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.
Палова сродкаў, заробленых падчас суботніка, будзе «накіраваная на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезону, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў па правядзенню ў 2013 годзе «Года беражлівасці».
Яшчэ 50% сродкаў пойдзе на набыццё спецыяльных аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі з поўнай камплектацыяй іх медыцынскай тэхнікай і іншым абсталяваннем, неабходным для правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў.