BE RU EN

Беларускі экспарт у краіны ЕЗ скараціўся на 42,2%

  • 2.05.2013, 13:40

Сальда знешняга гандлю таварамі ў глыбокім мінусе.

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў Беларусі склала ў студзені-сакавіку 2013 года 564,2 мільёна даляраў.

Тэндэнцыя захоўваецца з жніўня 2012 года пасля канца «растваральнікавага» бізнесу беларускіх уладаў. Для параўнання, у студзені-сакавіку 2012 года сальда было станоўчым і склала 896,5 мільёна даляраў.

Такія дадзеныя публікуе сёння Белстат.

Пры гэтым з краінамі СНД сальда застаецца традыцыйна адмоўным - мінус 1 104,0 мільёна даляраў за першыя 3 месяцы 2013 года (гэта крыху лепш, чым у мінулым годзе - мінус 2 746,5 млн).

Узаемны гандаль з дзяржавамі-членамі Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы таксама вядзецца з глыбокім мінусам (1 758,3 мільёна даляраў). Асноўны імпарт прыпадае на Расею, з якой ва ўзаемным гандлі ўтварыўся дэфіцыт у памеры -1 893,9 мільёна даляраў. З Казахстанам сальда станоўчае і складае 135,6 мільёна даляраў.

Сальда знешняга гандлю таварамі без уліку краін СНД станоўчае і за студзень-сакавік 2013 года склалася на ўзроўні 539,8 мільёна даляраў.

Найбольшых поспехаў Беларусь дамагаецца на еўрапейскім кірунку: за справаздачны перыяд дадатнае сальда склалася на ўзроўні 1 082,3 мільёна даляраў. Гэта значна горш за леташні паказчык. У студзені-сакавіку 2012 года сальда ў гандлі таварамі з краінамі Еўрапейскага звяза складала рэкордныя 4 002,7 мільёна даляраў. З-за спынення кантрабанды растваральнікаў экспарт у ЕС абваліўся на 42,2% з 5 805,7 да 3 355,1 мільёна долараў.

Апошнія навіны