Андрэй Суздальцаў: Шайгу прыедзе абмеркаваць «Захад-2013»
- 23.05.2013, 16:01
На чэрвеньскай сустрэчы Жадобін і Шайгу абмяркуюць падрыхтоўку да сумесных ваенных вучэнняў.
Такім чынам Андрэй Суздальцаў пракаментаваў сайту charter97.org абяцанне міністра абароны Расеі наведаць Менск 4 чэрвеня.
«Супрацоўніцтва Расеі і Беларусі разнастайнае і закранае велізарную колькасць сфер, уключаючы палітычную і эканамічную. Вядома, па крытычна важных пытаннях існуе некаторая ўзаемасувязь, але ў дадзеным выпадку сустрэча Жадобіна і Шайгу звязаная ў большай ступені з падрыхтоўкай да вучэнняў, якія намечаныя на гэты год», - лічыць эксперт.
Ён адзначыў, у рамках размовы, але ўжо на другіх пазіцыях, можа абмяркоўвацца пытанне аб размяшчэнні расейскай авіябазы.
«На думку Раеіі, гэтая база цяпер неабходная Беларусі, так як у рамках адзінай групоўкі «саюзнай дзяржавы», беларуская дзяржава на дадзены момант не можа рэальна зачыніць сваю паветраную прастору. Гэта з'яўляецца клопатам расейскага боку. Міністры ўсё ж такі вырашаюць бягучыя праблемы, а пытанне размяшчэнне авіябазы з'яўляецца вельмі сур'ёзным палітычным пытаннем і вырашаецца на вельмі высокім узроўні»», - упэўнены палітолаг.
Ён таксама выказаўся наконт перамоваў Уладзіміра Сямашкі і Аркадзя Дварковіча датычна МАЗа і КаМАЗа.
«Гэта былі вельмі цяжкія перамовы, звязаныя з тым, што Сямашка знаходзіцца ў даволі спецыфічнай дамоўнай пазіцыі. Ён абавязаны стварыць холдынг на беларускіх умовах, каб ён заставаўся ў руках Беларусі. Лукашэнка паставіў задачу: нічога не здаваць. Але гэта немагчыма, бо холдынг прадугледжвае нейкае размеркаванне грошай, інвестыцый і кіравання», - сказаў на заканчэнне Андрэй Суздальцаў.
Нагадаем, сёння міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін запрасіў расейскага калегу прыляцець 4 чэрвеня ў Менск «на сустрэчу без гальштукаў».
Таксама адзначым, 18 траўня ў Маскве прайшла рабочая сустрэча першага віцэ-прэм'ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі і намесніка старшыні ўрада Расейскай Федэрацыі Аркадзя Дварковіча.
Удзельнікі абмеркавалі ход рэалізацыі сумесных праектаў па развіцці прамысловай інтэграцыі беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў.