Дзярждэп ЗША зняў санкцыі з «Белтэхэкспарту»
- 25.05.2013, 22:03
Санкцыі ЗША ў дачыненні да беларускай кампаніі ЗАТ «Белтэхэкспарт» знятыя.
Адпаведная інфармацыя была апублікаваная на сайце Дзярждэпартамента 24 траўня.
Нагадаем, Дзярждэп ЗША ўвёў санкцыі ў дачыненні «Белтэхэкспарту» 14 ліпеня 2010 года за парушэнне Акту аб нераспаўсюджванні ў дачыненні да Ірана, Паўночнай Карэі і Сірыі. У траўні 2011 года тэрмін санкцый быў прадоўжаны, паведамляе «Наша Ніва».
Санкцыі Еўразвяза ў дачыненні да гэтай кампаніі па-ранейшаму дзейнічаюць, як і ў дачыненні да іншых кампаній, якія ў ЕЗ лічаць падкантрольнымі Уладзіміру Пефціеву. Між тым, год назад Пефціеў спыніў свой удзел у «Белтэх Холдынг». Новым уладальнікам кантрольнага пакета акцый холдынгу стаў расейскі бізнесмен Дзмітрый Гурыновіч. Змяненнем права ўласнасці, мяркуюць эксперты, зробленая спроба вывесці «Белтэх Холдынг» з-пад дзеяння санкцый Еўразвяза, так як Пефціева ў ЕЗ лічаць «ключавым фінансавым спонсарам рэжыму Лукашэнкі.
Такім чынам, сёння санкцыі ЗША дзейнічаюць у дачыненні да БелОМА, «ТМ Сервісіз», рэспубліканскага навукова-прамысловага ўнітарнага прадпрыемства КБ «Радар», шэрагу прадпрыемстваў дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім», банкаў з іранскім капіталам, - ЗАТ «Анербанк» (цяпер - «Норд Еўрапеана Банк») і «Банк гандлёвы капітал».