Сірыйскія хакеры ўзламалі прыкладанне тэлекампаніі «Sky»
- 26.05.2013, 15:18
Хакеры з «Сірыйскага электроннага войска» ўзламалі прыкладанні брытанскай тэлекарпарацыі «Sky» для платформы Android.
Яны замянілі лагатып канала на ўласны, а таксама апісанні праграм на надпіс «тут было «Сірыйскае электроннае войска».
Служба падтрымкі карпарацыі папярэдзіла карыстальнікаў аб тым, што варта прымаць меры засцярогі, калі яны загрузілі любыя прыкладанні звязаныя з фірмай, у прыватнасці, Sky News, Sky Sports News і Sky WiFi, перадае NEWSru.com. Пакуль невядома, ці прычыняюць узламаныя версіі якую-небудзь шкоду карыстальнікам.
«Усе прыкладанні Sky для Android былі ўзламаныя і замененыя... калі ласка выдаліце іх, мы паведамім Вам, калі сітуацыя вырашыцца», - заявілі прадстаўнікі карпарацыі.
Раней «Сірыйскае электроннае войска» ўзламала сайты такіх СМІ, як CBS, ВВС, газет Guardian і Financial Times, а таксама французскага навінавага тэлеканала France24.