Менчукі штурмуюць выканкамы
- 27.05.2013, 12:08
Менчукі сталі ў чэргі, спяшаючыся прыватызаваць жыллё.
Нядаўна стала вядома, што непрыватызаваныя кватэры неўзабаве могуць перавесці ў разрад арэндных. Гэтая навіна павялічыла чэргі ў раённых адміністрацыях з жадаючых прыватызаваць жыллё, паведамляе СТВ.
У службе «Адно акно» Маскоўскага раёна Менска толькі за 4 дні мінулага тыдня аформілі столькі ж заяў, як за ўвесь красавік.
«Калі ў красавіку было па 15 чалавек, па 10 у дзень, то ўчора прынялі 50, пазаўчора 43, два дня па 34. Некалі галаву падняць», - кажа Валянціна Самусік, начальнік службы «Адно акно» адміністрацыі Маскоўскага раёна.
Тое, што непрыватызаваныя кватэры хутка пяройдуць у разрад арэндных - пакуль толькі праект. Дакумент цяпер на разглядзе ва ўрадзе. Але такія чуткі відавочна прыспешылі няспрытных. Аформіць жыллё ва ўласнасць можна было і 20 гадоў таму, прычым да 1999 года на льготных умовах.
Зараз у краіне 392 тысячы непрыватызаваных кватэр. Гэта 14% ад агульнай колькасці жылля. Як мяркуе праект указа, у беларусаў будзе год на роздум афармляць уласнасць на квадратныя метры ці не. У выпадку адмовы ад прыватызацыі за кватэру, якая па статусе і так з'яўляецца дзяржаўнай, прыйдзецца плаціць арэнду. Магчыма, меншую, чым за жыллё камерцыйнага дзяржаўнага фонду, - дакладны кошт яшчэ не вызначылі.
Фота з архіва