BE RU EN

Затрыманыя журналісты Аляксандр Ярашэвіч і Дзмітрый Галко

  • 6.05.2013, 22:57

(абноўлена - 1:10) Сябры ГА "БАЖ" вярталіся з Акрэсціна, дзе сустракалі выйшаўшых на волю арыштантаў.

Як распавёў Аляксандр Ярашэвіч прэс-службе ГА "БАЖ", яны разам з блогерам Дзмітрыем Галко падыходзілі да станцыі метро, калі побач спыніўся спецназаўскі мікрааўтобус і хлопцаў затрымалі.

Цяпер па інфармацыі ГА "БАЖ" Ярашэвіч і Галко знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС Мінска, на іх складаюць адміністратыўныя пратаколы нібыта за непадпарадкаванне міліцыянтам.

Позна увечары на Ярашэвіча і Галко склалі адміністратыўныя пратаколы нібыта за непадпарадкаванне міліцыянтам і вырашылі пакінуць хлопцаў да суда за кратамі.

Суды над затрыманымі пройдуць у аўторак а 10 гадзіне па адрасе Праспект газеты "Праўда", 27.

Апошнія навіны