Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг упаў за тры месяцы на $4 мільярды
- 8.05.2013, 17:34
Экспарт тавараў і паслуг з Беларусі скараціўся на $2,4 млрд, імпарт - усяго на $1,09 млрд.
Папярэднія дадзеныя аб знешнім гандлі таварамі і паслугамі Рэспублікі Беларусь за студзень-сакавік 2013 года публікуе прэс-служба Нацбанка.
Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг за першы квартал знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года на 13,9% і склаў $21 млрд. 542,4 млн. Пры гэтым экспарт скараціўся на 17,9% да студзеня-сакавіка 2012 года і склаў $10 млрд . 984,4 млн. Імпарт знізіўся на 9,4% да $10 млрд. 558 млн.
Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі за студзень-сакавік 2013 года склалася станоўчым на ўзроўні $426,4 млн. Гэта на $1,3 млрд. менш, чым за той жа перыяд у мінулым годзе.