BE RU EN

Беларускія прадпрымальнікі бастуюць супраць Мытнага саюза

  • 27.06.2013, 8:29

(абноўлена - 18.06) У Беларусі праходзіць агульнанацыянальная забастоўка прадпрымальнікаў.

Рашэнне аб яе правядзенні прыняў Форум прадпрымальнікаў, прысвечаны пытанням укаранення тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы лёгкай прамысловасці», які прайшоў 24 чэрвеня ў Менску.

Як стала вядома сайту charter97.org, сёння часткова або цалкам пуставалі рынкі Бярозы, Мазыра, Наваполацка, Баранавічаў, Ваўкавыска, Мастоў, Бабруйска, Быхава, Навагрудка, Жлобіна, Пінска, Віцебска і Магілёва. Пра гэта паведамілі жыхары гэтых гарадоў і актывісты прадпрымальніцкага руху.

Паводле інфармацыі «Радыё Свабода», прадпрымальнікі не выйшлі на працу таксама ў Касцюковічах і Полацку.

У Менску закрытыя палаткі і частка гандлёвых шэрагаў на рынку «Ждановічы». Некалькі сотняў прадпрымальнікаў сабраліся каля будынку адміністрацыі. Яны абмеркавалі свае далейшыя дзеянні. Стала вядома, што кіраўніцтва «Ждановічаў» склала спіс тых работнікаў, чые гандлёвыя кропкі сёння зачыненыя.

Забастоўку падтрымалі і прадпрымальнікі рынкаў «Паўднёвы» і «Цэнтральны» ў Гродна. Гандлёвыя кропкі адкрытыя толькі ў некаторых работнікаў.

Забастовка предпринимателей на рынке в Гродно. Фото: «Блог Гродно s13».
Забастовка предпринимателей на рынке в Гродно. Фото: «Блог Гродно s13».
Забастовка предпринимателей на рынке в Гродно. Фото: «Блог Гродно s13».

У Гомелі не працуюць усе буйныя рынкі горада. Прадпрымальнікі Маладзечна таксама падтрымалі забастоўку, піша «Рэгiянальная газета».

Адразу пасля завяршэння сходу прадпрымальнікаў былі затрыманыя лідар грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка і некалькі незалежных журналістаў. Праз некаторы час журналісты былі вызваленыя. Шумчанка застаецца ў РУУС.

Чытачы сайта charter97.org паведамляюць, што ў беларускай сталіцы таксама не працуюць прадпрымальнікі гандлёвых цэнтраў «Паркинг», «Атлантик» і «Зеркало».

Пратэст прадпрымальнікаў падтрымалі і ў Брэсце. Рынак каля ЦУМа сёння быў практычна цалкам пусты. Загадчык рынка растлумачыў, што ўсе ўзялі выходны. Аднак прадстаўнікі прадпрымальнікаў сцвярджаюць, што гэта не так, ніхто выходны не браў.

Варшаўскі рынак сёння таксама пуставаў, працавала толькі адна кропка з роварамі. Падтрымала забастоўку і «Юбілейка». На рынку «Лагуна» паспрабавала сабрацца ініцыятыўная група каля сцэны, аднак іх хутка выставіла за вароты ахова, некаторы час бакі не маглі зразумець адзін аднаго, наспяваў канфлікт. Праўда, праз некаторы час удалося пагаварыць, высветліць сітуацыю, і жарсці ўлягліся. Тут таксама мала хто гандляваў, у асноўным толькі тыя, каго не тычыцца новы тэхрэгламент. У асноўнай сваёй масе ўсе шапікі зачыненыя, піша партал «Виртуальный Брест».

Забастовка предпринимателей на рынке в Бресте. Фото: «Виртуальный Брест».
Забастовка предпринимателей на рынке в Бресте. Фото: «Виртуальный Брест».
Забастовка предпринимателей на рынке в Бресте. Фото: «Виртуальный Брест».

«Забастоўка носіць папераджальны характар і пакуль будзе доўжыцца адзін дзень. Прадпрымальнікі сёння не выйшлі на працу ў знак пратэсту супраць рашэння Мытнага саюза па тэхнічных рэгламентах і яго невыканальных патрабаванняў», - заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org лідар грамадзкага аб'яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

Ён сказаў, што прадпрымальнікі плануюць сёння таксама наведаць Дэпартамент прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі і ў прысутнасці журналістаў уручыць свае патрабаванні.

«Мы хочам запатрабаваць ад начальніка дэпартамента Аляксандра Груздава пачатку перамоваў з нагоды пераносу ўступлення ў сілу тэхрэгламенту», - сказаў Анатоль Шумчанка.

Паводле яго слоў, удзел у забастоўцы пацвердзілі прадпрымальнікі Менска і ўсіх абласных цэнтраў і таксама буйных гарадоў.

«Градус напалу сярод работнікаў рынкаў вельмі высокі, таму што па новых правілах, якія ўступаюць у сілу 1 ліпеня, ніхто працаваць не зможа. Уладам варта звярнуць на гэта ўвагу і паставіць пытанне аб адмене тэхрэгламенту», - заявіў Анатоль Шумчанка.

Забастовка предпринимателей на рынке в Барановичах. Фото Intex-press/Людмила Прокопова
Встреча предпринимателей и начальника управления экономики горисполкома на площади в Барановичах 27 июня. Фото Intex-press/Людмила Прокопова
Забастовка предпринимателей на рынке в Барановичах. Фото Intex-press/Людмила Прокопова

Лідар прадпрымальнікаў нагадаў, што прадпрымальнікі гатовыя пачаць збор подпісаў за выхад Беларусі з Мытнага саюза.

Тэхнічны рэгламент «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці» прадугледжвае дакументальнае пацверджанне якасці тавараў. У тым ліку тых, што ўвозяцца ў Беларусь з Расеі, хоць гэта адзіная мытная прастора. Каб атрымаць неабходныя дакументы, трэба або пацвердзіць расейскую сертыфікацыю якасці, або аддаць частку тавару на спецыяльную экспертызу.

Першапачаткова гэты рэгламент павінен быў уступіць у сілу яшчэ з 1 студзеня 2013 года. Але пасля мінулай хвалі незадаволенасці была прадастаўленая адтэрміноўка. Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 ліпеня.

Забастоўка прадпрымальнікаў на рынку ў Ждановічах. Фота: onliner.by
Забастоўка прадпрымальнікаў на рынку ў Ждановічах. Фота: onliner.by
Забастоўка прадпрымальнікаў на рынку ў Ждановічах. Фота: onliner.by
Забастоўка прадпрымальнікаў на рынку ў Ждановічах. Фота: onliner.by
Забастоўка прадпрымальнікаў на рынку ў Ждановічах. Фота: onliner.by

Менск

Баранавічы

Апошнія навіны