BE RU EN

Суд абавязаў «Газпром» вярнуць грошы нямецкай кампаніі

  • 27.06.2013, 21:33

Кампанія RWE, якая з мінулага года судзіцца з расейскім «Газпромам» праз умовы паставак паліва, паведаміла ў чацвер, што суд прыняў пастанову на яе карысць.

У заяве кампаніі, якая спасылаецца на пастанову суда, гаворыцца, што суд абавязаў «Газпром» сплаціць RWE выдаткі на куплю расейскага газу з траўня 2010 года, піша АФН.

Суд таксама намагае на змене формулы кошту для доўгатэрміновых кантрактаў RWE з «Газпромам».

Нямецкая кампанія не агучыла дэталяў пастановы, паведаміўшы толькі, што ў найбліжэйшай будучыні праінфармуе рынак пра тое, як пастанова суда адаб'ецца на яе фінансавым становішчы.

RWE патрабавала скасаваць права «Газпрома» штрафаваць яе ва ўмовах «бяры і плаці» і аспрэчвала ўзровень кошту.

Нагадаем, пастаўкі газу з Расеі ў Еўропу ў 2012 годзе скараціліся. Пра гэта заявіў галоўны эканаміст і віцэ-прэзідэнт брытанскай кампаніі British Petroleum Group Крыстаф Рул. У інтэрв'ю парталу EurActiv.com ён адзначыў, што Нарвегія ўпершыню абагнала Расею ў продажах газу ў краіны ЕЗ. Экспэрт патлумачыў гэта тым, што расейскія экспарцёры «блакітнага паліва» прывязваюць кошт на яго да кошту нафты. Нарвегія ўжо даўно адмовілася ад такой сістэмы індэксацыі. Таму кошт, які яна можа прапанаваць, больш прывабны для спажыўцоў.

Апошнія навіны