Загад Ладуцькі: Усе зялёныя «анучы» замяніць на сучасныя!
- 28.06.2013, 13:25
Старшыня гарвыканкама Мікалай Ладуцька са сваімі падначаленымі не цырымоніцца.
Пра імклівасць стылю зносін менскага начальніка сведчыць ліст за подпісам кіраўніка гарвыканкама ад 24 чэрвеня 2013 года, якім з рэдакцыяй charter97.org падзяліўся чытач.
Падначаленым Кухараву, Галю і Паскробку загадана «прымусіць усе кантрольныя службы горада змусіць усіх забудоўшчыкаў, уласнікаў навесці належны парадак». Па-першае, усе зялёныя «анучы» замяніць на сучасныя, па-другое, усе машыны будаўнічыя і дапаможныя прыбраць з праспекта, па-трэцяе, выкасіць і адрамантаваць газоны; па-чацвёртае, на вуліцы Сапёраў усе будоўлі прывесці ў адпаведнасць з СНБ.
Калі ж гэтыя кароткія і празрыстыя ўказанні не будуць выкананыя да 28 чэрвеня - «максімальныя штрафы, службовыя асобы аж да вызвалення ад займаных пасадаў».
Верагодна, сакратар запісваў за кіраўніком горада на ходзе, у спешцы, таму ў тэксце захаваліся прафесійныя клішэ і фразеалагізмы.