BE RU EN

Дзіўнае завяршэнне дзіўнага шлюбу Пуціна

  • 7.06.2013, 11:49

Пасля разводу Людміла Пуціна застанецца ні з чым.

«І ўсё ж мы шмат гадоў не бачылі Людмілу такой шчаслівай. Збольшага справа ў тым, што мы шмат гадоў амаль яе не бачылі», - так каментуе аглядальнік New Republic Юлія Іофе ўчорашняе тэлеінтэрв'ю, дзе муж і жонка Пуціны абвясцілі аб разводзе.

«Дзіўным момантам» журналістка называе словы прэзідэнта, што яго дочкі атрымалі адукацыю ў Расеі і жывуць у Расеі. Іофе каментуе: «Дзіўная заява для прэзідэнта краіны, калі толькі гэтая краіна - не Расея, дзе дзеці эліты звычайна жывуць у Еўропе. Занятак іх бацькоў - разрабаванне краіны - справа небяспечная, яна звычайна цягне за сабой збядненне Расеі, яе ператварэнне ў не самае лепшае месца для жыцця каго б там ні было. І наогул, зручней, калі твае жонка і дзеці жывуць недалёка ад тваіх грошай, надзейна схаваных у заходнім банку».

Іофе пераходзіць да пытання пра грошы.

«Па расейскіх законах, палова маёмасці, нажытай у шлюбе, пры разводзе пераходзіць да жонкі. Пуцін, калі верыць большасці паведамленняў, э-э, чутак, - адзін з найбагацейшых людзей свету».

Але аўтар бачыць пэўныя перашкоды. «Адзін журналіст з крамлёўскага пула неяк сказаў мне, што расейскія алігархі - не сапраўдныя, алігархі, а «проста працуюць алігархамі». У сэнсе, яны - жывыя афшоры для багацця Пуціна».

«Вядома, афіцыйна Пуцін у мінулым годзе зарабіў усяго 177 тыс. даляраў. А Людміла Пуціна, кажучы словамі старой прыказкі, не ўбачыць гэтых грошай, як сваіх вушэй», - заключае Іофе.

Пераклад: Inopressa.ru

Фота: EPA

Апошнія навіны