ТВ-праграму закрылі пасля жарту аб разводзе Пуціна
- 8.06.2013, 12:28
Грамадская тэлевізія зняла з эфіру праграму «Сацыяльная сетка» пасля жартоўнага сюжэту, звязанага з разводам Уладзіміра і Людмілы Пуцін.
Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook вядоўца праграмы Уладзіслаў Сарокін.
Са слоў Сарокіна, ён і ягоная сувядоўца Кацярына Вароніна запісалі сюжэт, у якім утрымліваліся фатаграфіі Пуціна, што ён мог бы змясціць на сайце знаёмстваў пасля разводу, паведамляе «Газета.Ru».
Раней на «Сацыяльную сетку» паступіла скарга ад віцэ-мэра Масквы. Ён выказаў сваю незадаволенасць з нагоды перадачы аб датэрміновых выбарах кіраўніка горада. У той жа час Сарокін назваў «жывым», «бяскрыўдным» і «прасабянінскім».
Сам Сарокін і ягоная калега з праграмы Кацярына Вароніна пасля зняцця перадачы пастанавілі сысці з ОТР.
«Праграму наогул, усю, цалкам знялі з эфіру. Клас! Так трымаць! Але ўжо без нас, дапрацоўваем паводле кантракту да 30 чэрвеня і бывайце. Та-дам!» - напісаў (арфаграфія аўтара захаваная) Сарокін.
Грамадская тэлевізія пачала работу 19 траўня 2013 года.