Рассельгаснагляд знайшоў кішачную палачку ў беларускіх прадуктах
- 11.08.2013, 8:27
Бактэрыі кішачнай палачкі знойдзеныя ў ялавічыне і тварагу з Беларусі.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Федэральнай службы Расеі па ветэрынарным і фітасанітарным кантролі.
«Пры лабараторных даследаваннях вяндліны, якая паступіла з ААТ «Барысаўскі мясакамбінат», у партыі ялавічыны, якая паступіла з ААТ «Міёрскі мясакамбінат», і ў партыі тварагу, які паступіў з прадпрыемства ААТ «Савушкин продукт», выяўленыя бактэрыі групы кішачнай палачкі», - паведамляецца ў прэс-рэлізе Рассельгаснагляду.
Прынятае рашэнне праінфармаваць дзяржаўную ветэрынарную службу Беларусі аб выяўленых выніках для прыняцця мер па выпуску прадукцыі, якая адпавядае патрабаванням бяспекі Мытнага саюза.