BE RU EN

Статкевіч страціў прытомнасць у камеры

  • 15.08.2013, 18:45

Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч.

Марына Адамовіч напісала на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», што палітвязню Мікалаю Статкевічу ў санчастцы калоніі далі невядомыя прэпараты, ад якіх яго самаадчуванне пагоршылася.

«Мікалая амаль прымусова завялі ў суботу ўвечары ў санчастку, дзе «выявілі» ў яго падвышаны ціск (на Статкевічу танометры правяраюць). Пасля «дапамогі» яму стала горш, і на наступны дзень, калі ён упаў, дапамагаць яму не спяшаліся цягам 20 хвілін, хоць сусед увесь час барабаніў у дзверы.

На наступны дзень канфіскавалі яго ліст да мяне... Чаму? Хацелі, каб пра гэта стала вядома як мага пазней? Нешта яшчэ планавалі? Спяшаліся? Дарэчы, ужо і наступны ліст павінен дайсці, але яго няма...», - паведаміла жанчына.

Апошнія навіны