BE RU EN

Суд над Уладзімірам Яроменкам

  • 19.08.2013, 7:47
Суд над Уладзімірам Яроменкам

Сёння пачынаецца новы суд над былым палітвязнем.

Уладзіміра Яроменка абвінавачваюць у парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду. Яму пагражае да года пазбаўлення волі. Працэс над былым палітвязнем пройдзе ў судзе Першамайскага раёна Менска, які знаходзіцца на вуліцы Талбухіна, 9. Пачатак - у 14:30.

Нагадаем, актывіст «Маладога фронту» Уладзімір Яроменак у студзені 2011 года быў арыштаваны, як падазраваны па справе «аб масавых беспарадках». Быў асуджаны на тры гады. Адбываў пакаранне ў калоніі пад Віцебскам. У жніўні 2011 года ў ліку іншых фігурантаў быў памілаваны. З тых часоў яшчэ некалькі разоў апыняўся за кратамі па адміністрацыйных артыкулах.

15 сакавіка 2013 года суд Першамайскага раёна Менска на 6 месяцаў падоўжыў прэвентыўны нагляд у дачыненні да актывіста, які быў устаноўлены год назад.

14 ліпеня, у дзень вянчання маладафронтаўца, яму патэлефанаваў следчы і настойліва папрасіў з'явіцца ў панядзелак. Яроменак дамовіўся перанесці размову на два дні. 16 ліпеня яму прад'явілі пастанову аб узбуджэнні крымінальнай справы па артыкуле 421 «Парушэнне прэвентыўнага нагляду», датаваную 24 траўня.

Варта таксама адзначыць, што 12 ліпеня стала вядома, што супраць яшчэ аднаго фігуранта справы 19 снежня Васіля Парфянкова завялі чарговую крымінальную справу. Парфянкова выклікалі ў Першамайскі РУУС, дзе паведамілі, што супраць яго пачалі трэцюю па ліку крымінальную справу за парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.

Апошнія навіны